Летні вечар прапануе свой спакой,
Я гляджу ў яго пранізьлівы падман,
Я пайду, калі паклічаш за табой
Стараною, дзе шляхоў пакуль няма.
Не захоча хай ніхто мяне шукаць,
Нічыіх я не вазьму з сабой праблем,
Разумею, што ня гэтага чакаў,
Прычакаецца галоўнае пазьней.
Неба зоры паказала – гэта ноч…
Хмары зоры атачылі – будзе дождж…
Я пайду, калі паклічаш за табой
І нічога, калі хочаш, не знайду,
Летні вечар прапануе свой спакой,
Запавольвае развагамі хаду.
Summer evening offers peace of mind,
I look at his piercing deception,
I'll go if you call for you
Old, where there are no paths yet.
No one wants to look for me,
I won't take anyone's problems,
I understand that I did not expect this,
The main thing is expected later.
The dawn sky showed - it's night ...
The dawn clouds surrounded - it will rain…
I'll go if you call for you
And if you want, I won't find anything,
Summer evening offers peace of mind,
Slows slow motion.