Вы павейця-тка, ветры буйныя,
Ой, лёлі, ветры буйныя.
Ветры буйныя, ветры ліхія,
Ой, лёлі, ветры ліхія.
Пад мае сені, сені новыя,
Ой, лёлі, сені новыя.
Дай пад ганачкі пад цясовыя,
Ой, лёлі, пад цясовыя.
Ня калышыця бела полага,
Ой, лёлі, бела полага.
Ня будзіця-ка майго мілага,
Ой, лёлі, майго мілага.
А мой міленькі чарнабрывенькі,
Ой, лёлі, чарнабрывенькі.
Й усю ноч ня спаў, на часах стаяў,
Ой, лёлі, на часах стаяў.
Ой, на тых часах, на калавурах,
Ой, лёлі, на калавурах.
Калавурчыкі да ўсё частыя,
Ой, лёлі, да ўсё частыя.
Перяменачкі да ўсё рэдкія,
Ой, лёлі, да ўсё рэдкія.